Валанцёры “Матулі” прынялі ўдзел у ток-шоу “Кожны з нас”. Тэма – аборты
У Беларусі, паводле афіцыйнай статыстыкі, на 4 народжаных дзяцей адбываецца 1 перарыванне цяжарнасці. Гэта нашмат менш, чым у часы СССР. Ці варта ўвогуле забараніць аборты, як гэта зрабілі, да прыкладу, у Польшчы?
У студыі ток-шоу «Кожны з нас» выступілі жанчыны, якія гэта перажылі.
Філосафка і феміністка Ольга Шпарага кажа пра неабходнасць перш за ўсё вырашаць праблемы недахопу сексуальнай адукацыі, беднасці і сексуальнага гвалту, якія часта і прыводзяць да незапланаванай цяжарнасці. Яна лічыць, што эмбрыён не варта лічыць чалавекам, што гэта квазіжывая істота. Іншыя госці і эксперты жорстка дыскутуюць на гэты конт.