“Некоторые считают, что надо набраться опыта, прежде чем вступать в брак. А как его набраться, сохранив девственность?
– А опыт хранения девственности – разве не опыт? Ещё какой! И про отношения он может объяснить много больше, чем опыт разных близостей. Мир вокруг становится больше ровно настолько, насколько сам человек сумеет узнать себя”.
Борис Корчевников
актер, тележурналист
Цнота
У шчаслівага кахання ёсць сакрэт…
Тэрмiн «цнота», або «чэснота» спачатку азначала мужчынскую якасць – чэснага ваяра. Яе можна было заслужыць смеласцю, разумнай стрыманасцю, сілай духу, адданасцю. Паступова цнота стала азначаць дабрачэснасць юнакоў i дзявоцтва дзяўчат.
Дзяжа.
«З добрага цеста добрая паляніца, а з добрай дзеўкі добрая маладзіца».
Сімволіка дзяжы здавён цесна звязана з сімволікай хлеба, плоднасці. Дзяжа ў беларускай традыцыі асацыіруецца з жаночым чэравам. Як расце-падымаецца цеста ў дзяжы, так расце дзіця ў лоне маці. Дзяжа ў абрадавай практыцы заклікана спрыяць араджэнню. На яе садзілася парадзіха ў час цяжкіх родаў. А на цеста, якое падыходзіла ў дзяжы, клалі хворае дзіця. Лічылася, што дзяжа, у якой расце каравай, здольная перадаць чалавеку такія вартасці, як доля, багацце… Існавала цьвёрдае перакананьне, што калі нецнатлівая дзяўчына цi хлапец сядуць на хлебную дзяжу, да таго ж накрытую кажухом з аўчыны, ў іхнай гаспадарцы ня будзе радзіць хлеб і ня стане весьціся жывёла. Нават у сям’і будуць розныя беды. І таму нявеста альбо жанiх рашалiся на публічнае ганьбаваньне, каб толькі пазьбегнуць будучых бядотаў.
Нашыя продкi ведалi ўзаемасувязь памiж вернасцю, каханнем, добрым здароўем i цнотаю. Яны казалi:
«Добра цнота – дарожша ад срэбра i злота»
Абавязковым момантам беларускага вяселля быў абрад пасада, калі на хлебную дзяжу саджалі толькі цнатлiвых нявесту i жанiха. Тым самым iм жадалi багацця, здароўя i, перш за ўсё, – плоднасцi, шчаслiвага нараджэння многiх дзяцей. Існавала цвёрдае перакананне, што калі нецнатлівая дзяўчына цi хлапец сядуць на хлебную дзяжу – у іх гаспадарцы не будзе радзіць хлеб, не стане весціся жывёла, у сям’і будуць розныя беды. І таму нявеста альбо жанiх рашалiся на публічнае ганьбаванне, каб толькі пазбегнуць будучых бядотаў.
Аднойчы вядомы фалькларыст стаў сведкам вясельнага «пасаду» хлопца, якi не захаваў чэсноты: “Жаніха падвялі да дзяжы.
Кроў хлынула да твару яго, а затым ён збялеў як палатно. Апусціўшыся на калені, ён прыціснуўся лбом да зямлі. Стала мёртвая цішыня. Тут пачуўся звон нечага пабітага, і я адвёў вочы ў бок бацькі, што стаяў над пабітым кубкам. Твар яго быў белы, ён увесь калаціўся, як у ліхаманцы, але не рушыўся з месца, толькі полымем гарэлі яго вочы. Не ўстаючы з зямлі і не гледзячы нікуды, жаніх павярнуўся ў бок бацькі і прыпаў да яго ног, абліваючыся слязмі і выціскаючы глухія гукі ад плачу. Бацька падскочыў як апараны і нагамі пачаў біць сына, але той не ўставаў, а працягваў цалаваць ногі бацькі. Сват ледзь адцягнуў яго. Цяжка дыхаючы, бацька прыхінуўся да сцяны і, закрыўшыся рукамі, загаласіў як дзіця. “Не, – сказаў ён, – хоць я благаслаўляю, Бог не благаславіць, калі ён так зрабіў мне; гэтакае тваё будзе жыццё, сынок, калі ты не баяўся Бога і не хацеў слухаць бацькоў”.
“Чэсць дзявочае шчасце беражэ”
Амерыканскія даследчыкі (www.familyfacts.org) выявілі залежнасць устойлівасці шлюба ад колькасці палавых партнераў да вяселля. Чым цнатлівее была дзяўчына да шлюбу – тым большы шанец у яе заставацца шчаслівай жонкай. Таму беларуская прымаўка 100% сапраўдная.
Гiсторыя пра красату
«У нашых краях iснаваў такi звычай – нявеста дарыла сваю стужку з касы ў Евангелле. Толькi калi яна была чэсная і саблюла сваю дзявоцкасць да шлюбу. I гэта стужка ставала закладкай у Святой Кнiзе i звалася яна «крАсата». Не дай Бог, калi якая аддасць стужку калi нячэсная – грэх. Вось адна скрыла грэх, а калi ўжо стала маладзiцаю – не магла нарадзiць жывого дзiценка – адно за адным усе памiралi. Дак аднойчы ў нядзелю ў царкве стала перад усiм людам на каленi i пакаялася, што саграшыла да вяселля. Што не прызналася на споведзi i аддала сваю стужку як цнатлiвая нявеста. Перажыла сорам, усе даведаліся…, потым iншым расказвалi, дзяўчат навучалi на яе прыкладзе – каб не грашылi. Ну ўжо потым стала нараджаць здаровых дзетак».
Выбар
Як выбраць сваё каханне…?
Раней сваю “палавінку” шукалі не на вечар, не на сезон, а на ўсё жыццё: Жонку бяры не на год, а на век. Давяралі не толькі пачуццям, але і свайму розуму, а больш вопыту старэйшага пакалення.
А бацькі пра тое, хто будзе найлепшым у шлюбе, раілі гэтак:
“Шукай жонку не ў карагодзе, а ў агародзе.”
“З добрага цеста добрая паляніца, з добрай дзеўкі добрая і маладзіца.”
“Як абы-які, то лепш ніякі.”
“Не той харош, што тварам прыгож,а той харош, што на справу гож.”
“Сваю роўню вазьмі, то будзе згода.”
Лічылася, што шлюб і каханне будуць моцнымі, калі хлопец ці дзяўчына ужо сталыя не толькі фізіялагічна, але і сацыяльна-псіхічна. Ёсць беларускі спеў пра маладую дзяўчыну, не гатовую да шлюба:
Ой, не ламаіця каліначку ў лузе – яна яшчэ зялёна. Ой, не аддавайця дзяўчыначку людзі – яна яшчэ малая», І хоць яна і ўжо дарасла да шлюбных зносінаў : «Толькі ўмее яна бел-пасцельку слаці –З козачэнькам размаўляці», Але яшчэ яшчэ трэба мець ладзіць камунікацыю і добра працаваць: «Ой не ўмее яна работы рабіці,Шчэ й свякорку наравіці…»
“Тварам да вянца, а з розумам да канца.”
“Не шукай красаты, а шукай дабраты.”
“Ніколі віхляйка не будзець хазяйка.”
“На харошага глядзець харашо, а з разумным жыць легка.”
“Жонку выбірай і вачыма і вушыма.”
“Гультаём пажаніцца – лепей задавіцца.”
“За харошым мужам жана маладзее, а за лiхiм мужам жане сэрца млее.”
“Хто п’яніцу палюбіць –жыццё сабе заґубіць.”
“Адзін Бог, ды не адна вера, адзін есць, а другі нос верне.”