20 парламентарыяў АБСЕ прыйшлі на пралайф-ланч замест удзелу ў брыфінгу па гендэрных пытаннях
Паводле яго слоў, у многіх краінах ёсць людзі, якія падтрымліваюць рух за захаванне традыцыйнай сям’і. І асноўная мэта сёння – дазволіць такім людзям выказаць сваё меркаванне, даць ім права голасу.
– На мой погляд, сёння мы сапраўды пішам старонку гісторыі, таму што за сталом сабраліся прадстаўнікі самых розных краін – гэта і Расія, і ЗША, і Беларусь, і Швейцарыя, і Швецыя, і прадстаўнік Святога Прастола з Ватыкана, і іншыя краіны, – адзначыў генеральны сакратар Парламенцкай асамблеі АБСЕ Раберта МАНТЭЛА. – І мы сабраліся тут не для таго, каб змагацца, а каб прыйсці да мірнага пагаднення.
Дарэчы, генеральны сакратар ПА АБСЕ ўпершыню прыняў удзел у падобнай сустрэчы.
Па словах айца Паўла, аднаго з арганізатараў сустрэчы, сёння людзям надзвычай цяжка пачуць адзін аднаго, таму прыходзіцца прыкладаць масу намаганняў, каб дамовіцца. «А любую дамоўленасць неабходна змацоўваць трапезай. Я шчаслівы, што ёсць нямала людзей, якія прытрымліваюцца пераемнасці гістарычнай памяці ў такой арганізацыі, як АБСЕ. Традыцыйная сям’я, як саюз мужчыны і жанчыны, – гэта апошняя крэпасць нашай чалавечнасці», – дадаў айцец Павел.
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
Фота Кацярыны БЕЛАНОЎСКАЙ